Ля былой Сядзібы БНФ вялікі затор
Корак утварыўся на перакрыжаванні праспекта Машэрава з праспектам Незалежнасці.
Супрацоўнікі ДАІ не пускаюць машыны ў бок Кастрычніцкай. Шмат раззявак, якія ўсё фатаграфуюць, перадае Наша Ніва.
Частка людзей каля будынка на Машэрава, 1 пачалі пляскаць у ладкі. З'явіліся супрацоўнікі ў цывільным. Людзі пабеглі ў Галерэю-Ў.