Макей: Прыватызацыі БМЗ у бліжэйшай перспектыве не будзе

Паводле слоў Уладзіміра Макея, пра прыватызацыю Беларускага металургічнага завода пакуль не можа быць і гаворкі. Пры гэтым ён спасылаецца на пасланне кіраўніка дзяржавы, які паабяцаў, што "бяздумнай прыватызацыі быць не павінна". Макей адзначыў, што БМЗ — "сімвал Беларусі", "калі будзе прыватызавацца прадпрыемства, то з улікам інтарэсаў працоўнага калектыву", інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, учора падобную заяву зрабіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, Беларусь ніколі не будзе прадаваць кантрольны пакет акцый "Беларуськалія", інакш гэта было б злачынства ў адносінах да народа.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі