Макей: Расійскія СМІ працуюць у нас нават пасля правапарушэнняў
З такой заявай выступіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей.
Ён назваў абсалютным трызненнем паведамленні расійскіх СМІ пра нібыта ўведзеныя супраць іх абмежаванні з боку беларускай улады. Нагодай стала паведамленне расійскіх інфармагенцтваў, што такія абмежаванні перашкодзяць Беларусі атрымаць расійскі крэдыт.
Па словах Макея, якія перадае БЕЛТА, сёння ў Беларусі бесперашкодна распаўсюджваюцца і працуюць усе расійскія СМІ. Ён заявіў, што беларускія ўлады нават закрываюць вочы на парушэнні шэрагам расійскіх СМІ беларускіх законаў. Чыноўнік прыгразіў, што пры неабходнасці апублікуе канкрэтныя факты падрыхтоўкі акрэдытаванымі ў Беларусі расійскімі СМІ негатыўных матэрыялаў пра Беларусь паводле загаду з Масквы.