“Маладых дэмакратаў” ачоліла Аляксандра Васілевіч
14 красавіка на з’ездзе моладзевай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі абралі новае кіраўніцтва.
За кандыдатуру 26-гадовай Васілевіч з Гродна, якая вылучалася на безальтэрнатыўнай аснове, прагаласавала 88% удзельнікаў з’езду.
Дэлегаты падвялі вынікі дзейнасці за апошнія два гады і прызналі іх здавальняючымі. Плануецца таксама абраць намеснікаў старшыні і прыняць рашэнне аб афіцыйнай рэгістрацыі моладзевай арганізацыі ў Мінюсце, інфармуе БелаПАН.