Марцін Шульц стаў новым старшынём Еўрапарламента
Нямецкі сацыял-дэмакрат змяніў на гэтай пасадзе прадстаўніка Польшчы Ежы Бузэка.
На пасадзе старшыні Еўрапейскага парламента Шульц хоча дабівацца большай еўраінтэграцыі і прымаць больш палітычных рашэнняў, накіраваных на барацьбу з фінансавым крызісам, паведамляе афіцыйная старонка Еўрапарламента.
Шульц вядомы сваёй вострай крытычнай рыторыкай. У 2003 годзе італьянскі прэм'ер Сільвіа Берлусконі назваў Шульца ідэальнай кандыдатурай на ролю ахоўніка ў канцлагеры. Потым Берлусконі прасіў у Шульца прабачэння.
Фота: news.daylife.com