"Маўклівая акцыя" у Мінску пакуль праходзіць ціха
Невялікія групы людзей збіраліся каля буйных гандлёвых цэнтраў і кінатэатраў, але міліцыянты нікога не затрымлівалі.
Паводле задумы арганізатараў, удзельнікі акцыі павінны даехаць на метро да станцыяў "Акадэмія навук" і "Плошча Якуба Коласа". Потым яны павінна па ходніках калонамі насустрач. А 20.00 на тэлефонах удзельнікаў акцыі зазвоняць будзільнікі і такім чынам будзе абвешчана пра канец акцыі.