Майкі ў Беларусі падаражэюць на 50%?

Тым часам джынсы на “Дынама” прадаюць па старых коштах, гэтак сама як і шкарпэткі ў беларускіх крамах… Але прадаўцы раяць закупляцца цяпер, бо ў хуткім часе адзенне можа падаражэць.


Прадавачка (“Дынама”): “Пакуль яшчэ нічога не падаражэла, але мы ўжо чакаем… Калі звычайная маечка раней каштавала 30 тысяч, то цяпер будзе каля 45 тысяч. Так што — прыходзьце, купляйце пакуль яшчэ старыя кошты…”.


Такім чынам, падаражэнні могуць скласці ажно 50%.


“Блакіт” (Баранавічы): “Бавоўна даражэе штодня на 100 долараў за тону. Там вялізныя падаражэнні! З верасня па студзень бавоўна падаражэла ў тры разы. Такога прэцэдэнта ў свеце не было ніколі”.


Цэны будуць расці і надалей. Беларусам ёсць пра што непакоіцца, бо сыравіна ў сабекошце адзення складае больш за палову сумы.


“Блакіт” (Баранавічы): “У гатовай прадукцыі бавоўна складае ад 60 да 80 адсоткаў. Таму як бы ты ні мінімізаваў выдаткі вытворчасці, усё адно бавоўна —гэта асноўная частка, якая ўплывае на сабекошт прадукта”.

Даведка Еўрарадыё:


Летась праз дрэннае надвор'е пацярпелі баваўняныя плантацыі ў Кітаі, Пакістане, Аўстраліі. Ліўні і паводкі знішчылі дзесяткі тысяч гектараў бавоўны. Такія вялікія страты бавоўны і адбіліся на яе цэнах. На падаражэнне паўплывала і рэвалюцыя ў Егіпце, які з'яўляецца адным з асноўных экспарцёраў бавоўны.

Летась праз дрэннае надвор'е пацярпелі баваўняныя плантацыі ў Кітаі, Пакістане, Аўстраліі. Ліўні і паводкі знішчылі дзесяткі тысяч гектараў бавоўны. Такія вялікія страты бавоўны і адбіліся на яе цэнах. На падаражэнне паўплывала і рэвалюцыя ў Егіпце, які з'яўляецца адным з асноўных экспарцёраў бавоўны.

Бялізна ды іншая прадукцыя з бавоўны будзе даражэць, упэўненыя спецыялісты з Баранавічаў:


“Відавочна, што калі цэны на бавоўну выраслі, прадукцыя, якая вырабляецца з бавоўны, будзе даражэць. Самі мы бавоўну не вырошчваем, таму купляем яе па сусветных цэнах. А там кожны дзень — новая цана”.


Беларусь купляе бавоўну ў Таджыкістане, Узбекістане, Кыргызстане, Казахстане…

Але на якасці прадукцыі рост цэнаў на бавоўну не адаб’ецца. У дзяржаўным канцэрне “Беллегпрам” кажуць, што вытворцы намагаюцца эканоміць і тым самым зніжаюць сабекошт. “Якасць мы трымаем на ўзроўні нават у такой складанай сітуацыі”, — запэўніваюць супрацоўнікі баваўнянай фабрыкі ў Баранавічах:


“Мы сваю прадукцыю намагаемся трымаць у межах, каб пакупнік не моцна гэта адчуваў. Зніжаем сабекошт за кошт унутраных выдаткаў.


З іншага боку, шмат якія расійскія прадпрыемствы, кітайскія і іншыя дамагаюцца зніжэння цаны праз пагаршэнне якасці — менш бавоўны, больш паліэстару, больш тонкі лён, больш тонкая пасцельная бялізна… Мы ў сваю чаргу якасць не пагаршаем. Нашая якасць дагэтуль адпавядае ўсім ГОСТам, яна сапраўды такая самая, як і ў савецкія часы і пазней”.


Для параўнання: у фірмовых крамах Варшавы альбо Вільні маечка ці джынсы на зніжках каштуюць менш за беларускія “дынамаўскія”…

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі