Мікіту Ліхавіда хочуць падтрымаць пікетамі
Заяўку на правядзенне такой акцыі ў абарону палітзняволенага падаў у Белаазёрску каардынатар “Руху за свабоду” на Брэстчыне Зміцер Траццяк.
Плянуецца, што падобныя пікеты пройдуць 30 ліпеня і ў іншых гарадах вобласці — Баранавічах, Пінску, Брэсце.
Асуджаны за Плошчу Мікіта Ліхавід — сябра “Руху за Свабоду”. Гэтыя пікеты з’яўляюцца другім этапам кампаніі ў яго абарону. На першым этапе паплечнікі хлопца распаўсюдзілі на Брэстчыне некалькі тысяч улётак, паведамляе Радыё Свабода.