Мілінкевіч: трэба выпрацоўваць стваральны настрой у грамадстве
Лідар руху “За свабоду” 10 ліпеня браў удзел у сходзе Гомельскай абласной структуры гэтай арганізацыі.
Аляксандр Мілінкевіч адказваў на пытанні прысутных, даваў свой аналіз палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. Экс-кандыдат у прэзідэнты лічыць неабходным звяртаць увагу не толькі на пратэстныя настроі, якія ёсць у грамадстве, але і выпрацоўваць у беларусаў настрой стваральны.
Акрамя Мілінкевіча на сходзе выступілі рэгіянальны лідар руху “За свабоду” і блогер Пятро Кузняцоў, кіраўнік “Салідарнасці” Іна Кулей, кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Таксама на сходзе была прадстаўлена публіцы грамадская ініцыятыва “Народная праграма”.