Мінчукі цытуюць Канстытуцыю: Не забівай, захоўвай маўчанне

110712 STR - pracytuice 1 radok z Kanstytucii RB.mp3

Хлопец: "Нашая дзяржава з’яўляецца унітарнай. Так, здаецца? Я ўжо не памятаю дакладна..."

Еўрарадыё: "А што гэта азначае?".

Хлопец: "Свабодная па форме праўлення... Мы — не эканамісты, разумееце? Нам складана меркаваць".

Дзяўчына: "Права ёсць жа ў Канстытуцыі. Кожны грамадзянін мае права на свабоду слова, свабоду друку".

Дзяўчына: "Не забівай... Я не ведаю, шчыра... Ой, так, гэта з Бібліі".

Мужчына: "Гэта права чалавека беларускага. Ён мае права захоўваць маўчанне. Усё, што ім будзе сказана, будзе выкарыстана супраць яго ў судзе".

Хлопец: "Вы выдаеце, не ведаю... Паступаю ў Акадэмію і не ведаю ніводнага радка. Неяк чытаю-чытаю, але нічога ў галаве не ўкладваецца".

Хлопец: "Навошта чытаць, калі ў нас закон адзін і гэта не Канстытуцыя?"

Хлопец: "Ведаю толькі з гімна: Мы, беларусы — мірныя людзі, сэрцам адданыя вольнай зямлі, шчыра сябруем... забыўся, з кім “шчыра сябруем”, мы ў працавітай, вольнай сям’і...".

Хлопец: "За выкананнем законаў сочаць пэўныя органы і яны нам распавядаюць. Сам я не цікаўлюся гэтым".

Дзяўчына: "Наколькі я ведаю, што тычыцца правоў, паважаць герб, сцяг. Абавязкі... Напэўна адукацыя належыць да абавязкаў, вышэйшая адукацыя".

Дзяўчына: "Кожны грамадзянін Беларусі... ну, што там... не павінен парушаць правапарадак у грамадскіх месцах, не паліць там, не піць. Гэта ж таксама Канстытуцыя, так?.."

Жанчына: "Не, я зараз не скажу. Я іду і ў мяне ў галаве зусім іншыя думкі".

Хлопец: "Я ў яе не зазіраю".

Дзяўчына: "А я зазірала, каб паглядзець, што ў нас парушаецца. Аказваецца, што парушаецца ўсё".
 
Дзяўчына: "Кожны чалавек мае права на недатыкальнасць асабістага жыцця, прыватнай перапіскі".

Мужчына: "Я ваенны, мне ўвогуле па-барабане".

Еўрарадыё: "А ваенныя Канстытуцыю не вывучаць?"

Мужчына: "Канешне, не. Я радзіму абараняю. Мне не да Канстытуцыі".

Фота — belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі