Міністэрства ЖКГ: Крызіс не дазволіў сэканоміць 50 мільярдаў рублёў

50 мільярдаў рублёў планавала сэканоміць Міністэрства жыллёвай гаспадаркі за паўгода за кошт скарачэння імпарту прыроднага газу. Але з-за крызісу планы крыху парушыліся. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства ЖКГ Анатоль Шагун:
“Мы разлічвалі на эканомію парадку 50 мільярдаў рублёў па пачатку года, калі лічылі — лічбу эканоміі ад замяшчэння прыроднага газа мясцовымі відамі паліва. У сувязі са значным змяненнем цаны на газ, гэта звязана і з дэвальвацыяй беларускага рубля, і з пэўнымі зменамі цаны на нафту на сусветным рынку, я сёння вам гэту лічбу агучыць не магу…”.
Па словах чыноўніка, за паўгода мясцовыя віды паліва ў агульным балансе склалі 30,3%. Гэта на 3% вышэй, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі