“Мінск” перамог “Славію” — 3:2
Цяпер мазырскі клуб зноў стаў аўтсайдэрам чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі.
Матч паміж “Мінскам” і “Славіяй” прайшоў увечары 14 ліпеня на сталічным стадыёне “Дынама”.
Тры іншыя сустрэчы 19-га ўсечанага тура першынства краіны прайшлі 13 ліпеня. Нагадаем іх вынікі: БАТЭ — “Тарпеда-БелАЗ” — 0:0, “Нёман” — “Шахцёр” — 1:1, “Брэст” — “Нафтан” — 2:1. Матч “Белшына” — “Гомель” перанесены з 15 ліпеня на 15 кастрычніка.
БАТЭ па-ранейшаму на першым месцы ў турнірнай табліцы і мае 38 ачкоў за 17 гульняў. На другім месцы “Шахцёр”, у якога 35 ачкоў за 18 гульняў. Трэці радок займае “Гомель” — 31 ачко і 15 гульняў. Аўтсайдэрам чэмпіянату зноў стала мазырская “Славія” — 14 ачкоў і 16 гульняў.
Наступны тур пройдзе 11-12 жніўня. “Славія” згуляе з “Белшынай”, “Шахцёр” з “Дынама”, “Нафтан” з БАТЭ, “Гомель” — з “Брэстам”, а “Тарпеда-БелАЗ” — з “Нёманам”.