Мінскае "Юнацтва" будзе выступаць у ВХЛ
Каманду прынялі ў Вышэйшую хакейную лігу аднагалосна.
Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", у сярэдзіне чэрвеня беларускі хакейны клуб "Юнацтва-Мінск" наведала камісія ВХЛ. Яна пазнаёмілася з інфраструктурай патэнцыйнага пачаткоўца. На пачатку чэмпіянату "Юнацтва" будзе прымаць сапернікаў у лядовым палацы спорту на 2000 гледачоў. Пасля здачы ў эксплуатацыю "Чыжоўка-Арэны" домам першага беларускага клуба ВХЛ стане палац на 8000 гледачоў.
Нагадаем, Вышэйшая хакейная ліга — другі паводле статусу дывізіён расійскага хакею пасля Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ). У КХЛ цяпер выступае мінскае "Дынама".
Фота — champ.by