Мінская прастытутка ўзяла грошы з кліентаў, але задавальняць іх не стала

Дзяўчына знайшла двух кліентаў, сказала, што хоча 100 долараў у гадзіну за свае паслугі. Яна адразу папрасіла разлічыцца наперад і сказала, што вернецца праз 5 хвілінаў. Разлік адбываўся каля дому мінскай путаны. Вяртацца да кліентаў дзяўчына не стала, а проста зайшла ў сваю кватэру і лягла спаць.

Кліенты чакалі болей за гадзіну, а потым патэлефанавалі ў міліцыю. На наступную раніцу падманшчыцу затрымалі. Свой учынак прастытутка аргументавала тым, што вельмі стамілася і не хацела працаваць. Яна спадзявалася, што кліенты не будуць звяртацца ў міліцыю. Дарэчы, свайму маладому чалавеку яна казала, быццам начамі працуе круп’е ў казіно, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкаму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі