Мінюст Польшчы не даваў Мінску інфармацыю аб рахунках беларусаў
Беларусь нават не рабіла запыт у Польшчу на гэты конт.
Пра гэта Радыё "Свабода" паведаміла прэс-сакратарка Міністэрства юстыцыі Польшчы Яана Дэмбэк. Па яе словах, калі такі запыт будзе атрыманы, то польскі бок будзе думаць, што з ім рабіць.
Па словах Дэмбэк, Польшча не мае з Беларуссю дамовы пра такі абмен інфармацыяй, як Літва. Таму для такіх запытаў не існуе юрыдычнай базы.