М.Мясніковіч: інфляцыю практычна спынілі, валютны рынак працуе

Пра гэта кіраўнік ураду заявіў 27 чэрвеня на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых кругоў Літвы ў Мінску, перадае БЕЛТА. Цяжкасці ў айчыннай гаспадарцы ён назваў часовымі. Са словаў спадара Мясніковіча, у Беларусі практычна спынілі інфляцыю, а валютны рынак запрацаваў. Штодня ажыццяўляюцца здзелкі з валютай прыкладна на 70 мільёнаў долараў. Насельніцтва штомесяц набывае каля 200 мільёнаў долараў. Гэтыя паказнікі, на думку Мясніковіча, сведчаць пра добрае ажыўленне эканомікі.

Таксама кіраўнік ураду запэўніў літоўскіх бізнэсменаў, што Беларусь зацікаўленая ў залучэнні наўпроставых замежных інвестыцый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі