МТІС: ТНТ не пакажуць, бо гэта расійскі канал

Дагэтуль ён уваходзіў у дадатковы спіс тэлеканалаў, якія транслююцца “Мінскімі тэлевізійнымі інфармацыйнымі сеткамі” (МТІС). У МТІС карэспандэнту Еўрарадыё заявілі, што канал знік, бо ён... расійскі. Пры гэтым канал пераведзены ў лічбавую частату.


МТІС: “Гэта расійскі тэлеканал, больш я нічога сказаць не магу. Ён пераведзены ў лічбу. Але наша прадпрыемства не можа да ўсіх давесці лічбу, бо няма тэхнічных мажлівасцяў. Няма сэптабоксаў. “Гарызонт” іх не робіць, каб мы маглі іх прадаць нашым абанентам”.


Цяпер каб паглядзець ТНТ, у МТІСе рэкамендуюць набываць спадарожнікавую талерку.


Нагадаем, што апошнім часам у шоу "Камедзі-клаб" на канале ТНТ даволі часта гучаць жорсткія жарты на адрас Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі