Музыка Юры Шаўчук выказаў словы падтрымкі Уладзіміру Някляеву

На блог Уладзіміра Някляева прыйшло паведамленне ад супрацоўніка сайта рок гурта ДДТ, які ад імя Юрыя Шаўчука перадаў Ўладзіміру Некляеву словы падтрымкі, гаворыцца на блозе палітыка.

"Вельмі трывожыць лёс Уладзіміра Некляева, майго добрага знаёмага, і іншых апазіцыянераў, схопленых уладамі Беларусі падчас мірнай акцыі ў Мінску 19 снежня 2010 года. Малюся пра хуткае вызваленне выдатных грамадзян, сыноў цудоўнай краіны, якія шукаюць для яе дабра і святла, неабыякавых да яе будучыні. Свабоду палітвязням!", - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі