Мясніковіч верыць, што долар не вырасце

Міхаіл Мясніковіч пэўны, што курс амерыканскай валюты будзе стаяць на месцы, калі не будзе эмісійнага крэдытавання эканомікі на жыллё, фермы і дарогі. Пра гэта кіраўнік ураду заявіў на сустрэчы з работнікамі прадпрыемства “Івацэвічыдрэў”.

Са словаў спадара Мясніковіча,  забяспечыць адначасова валютную стабільнасць і развіццё немагчыма. Гэта ўсё адно што прымаць разам снатворнае і слабіцельнае, лічыць прэм’ер-міністр. Спачатку трэба навесці парадак на валютным рынку, а потым займацца пытаннямі развіцця.

Пры гэтым Міхаіл Мясніковіч сказаў, што валюта для звычайных людзей будзе, калі яна спатрэбіцца на лекаванне, камандзіроўкі ды іншыя неадкладныя задачы. Прыватныя асобы змогуць набываць у абменніках столькі валюты, колькі яе туды прынясе насельніцтва, перадае БЕЛТА.

Па інфармацыі кіраўніка ўрада, у траўні насельніцтва здало ў абменнікі болей за 200 мільёнаў долараў, а набыло — 150-160 мільёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі