Мясніковіч: Выручкі ад экспарту не хапае на імпарт
Атрымаўшы сёння ад дэпутатаў згоду на сваё прызначэнне прэм'ерам, Міхаіл Мясніковіч адказаў на іх пытанні наконт перспектываў эканомікі.
Галоўнымі задачамі прэм'ер лічыць якаснае змяненне структуры эканомікі, большую ўвагу канкурэнтаздольнасці прадукцыі і зніжэнне імпартаёмістасці. "У нас фактычна не хапае сродкаў ад выручкі экспарту, каб забяспечыць імпарт — спажывецкі, прамежкавы, інвестыцыйны", — прызнаў прэм'ер.