МЗС Літвы хоча пакараць за "справу Бяляцкага" 18 беларускіх чыноўнікаў

Пра гэта паведамляе Іnterfax.by са спасылкай на МЗС Літвы. Прозвішчы і пасады чыноўнікаў не называюцца. Проста адзначаецца, што яны "звязаныя з пераследам цэнтра абароны правоў чалавека "Вясна" і яго лідараў". На аснове законаў, з адпаведнай просьбай МЗС звярнуўся ў Дэпартамент міграцыі.

Таксама Літва звярнулася да іншых дзяржаваў Еўрасаюза. Яна прапануе ўнесці гэтых беларускіх чыноўнікаў у "спіс неўязных" Еўрасаюза.

Нагадаем, што Алеся Бяляцкага арыштавалі на падставе звестак, перададзеных афіцыйнымі асобамі Польшчы і Літвы. У Беларусі яго абвінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў. Праваабаронцу пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі