МЗС Літвы пратэстуе супраць затрымання Бяляцкага
МЗС Літвы выказвае рэзкі пратэст у сувязі затрыманнем кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага.
Таксама літоўскія дыпламаты пратэстуюць супраць пераследу праваабарончай арганізацыі, інфармуе партал DELFI. У паведамленні МЗС гаворыцца, што Літва разам са сваімі партнёрамі ў ЕС і надалей будзе прымаць меры для вызвалення палітвязняў у Беларусі.