На матч Беларусь — Францыя прыехала 160 французскіх журналістаў
60 з іх будуць працаваць з ложы прэсы, яшчэ 100 чалавек размесцяцца навокал поля, каб забяспечваць тэлетрансляцыю гульні.
На матч Беларусь — Францыя, акрэдытавана каля 60 французскіх журналістаў. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе “Беларускай федэрацыі футбола”:
“Французаў вельмі шмат. Тых, хто сядзіць у ложы прэсы, 60 чалавек. Плюс каля 100 чалавек прыехалі з Францыі, каб забяспечваць трансляцыю. Мы з вялікай цяжкасцю, але ўсіх акрэдытавалі”.
Таксама на матч, што пройдзе 3 чэрвеня на стадыёне “Дынама” у Мінску, акрэдытавана 78 беларускіх журналістаў і 36 фотакарэспандэнтаў з 37 медыяў.