На Пружаншчыне знайшлі 200-гадовы медальён прастытуткі (фота)

Краязнаўца Мікола Папека патлумачыў Еўрарадыё:

Папека: "Такія знаходкі трапляюцца пад Шарашова. Вось гузікі, “грэнадка” (грэнадзёрскі значок. — Еўрарадыё.), частка ружжа. Калі такіх артэфактаў не знойдзена, то гаварыць пра тое, што там у 1812 годзе быў бой, практычна не выпадае"

Значыць, пад пасёлкам Шарашовам быў бой, мяркуе спадар Папека. Між тым, гісторыкі найбольш пішуць пра “бітву пад Гарадзечнам”, дзе знаходак, якія сведчаць пра кантакт войскаў, не трапляецца, кажа краязнаўца.

Дарэчы, сярод знаходак апынуўся шкляны медальён з выявай жаночага аблічча. На думку краязнаўцы, рэч магла належаць адной з маркітанттак, якія суправаджалі французскую армію.

Нагадаем, сёлета спаўняюцца 200-я ўгодкі расійска-французскай вайны.

Так выглядае той славуты шкляны медальён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі