На затанулай “Булгарыі” былі два беларусы
Паводле інфармацыі, атрыманай з амбасады Беларусі ў Расіі, на патанулым ў Куйбышаўскім вадасховішчы цеплаходзе знаходзіліся двое грамадзян Беларусі.
Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі. Там адзначылі, што адзін беларус выратаваны. Вядуцца пошукі другога.
Нагадаем, што цеплаход “Булгарыя” затануў 10 ліпеня. На яго борце было каля 200 чалавек, уратаваліся толькі 80.
Фота: tehnotour.ru