Каткавец пра выказванне Мясніковіча аб каровах: Яны не здохлі! (фота)
Па справаздачнай прэс-канферэнцыі намесніца міністра сельскай гаспадаркі пракаментавала выказванне прэм’ер-міністра аб страце 25% кароваў у 2011 годзе
Па словах Каткавец, гэтыя жывёлы насамрэч не здохлі, а былі накіраваныя на мясакамбінаты. “Слухайце міністра правільна. Гэтыя каровы не здохлі, гэта невытворчае выбыццё… Гэта нармальна”, -- заявіла Надзея Каткавец.
Нагадаем, што ў канцы студзеня на паседжанні Савета Міністраў Міхаіл Мясніковіч заявіў, што Беларусь у 2011 годзе згубіла амаль чвэрць пагалоў’я кароваў. Аднак, згодна з паведамленнем Белстату, іх колькасць павялічылася амаль на 2%.