"Народная воля" прайграла ў судзе

Як паведаміў у жывым эфіры юрыст Гары Паганяйла, які прадстаўляў інтарэсы газеты, матывіроўка адмовы ў судзе не прыводзілася.

Паганяйла: "Матывацыйнай часткі рашэння мы яшчэ не атрымалі, яна не абвяшчалася на судзе. Была зачытана толькі выніковая частка аб адмове ў задавальненні нашай скаргі. Можна з упэўненасцю казаць, чаму суд так паступіў..."

Такое рашэнне было цалкам чаканым, бо, на думку юрыста, судовая ўлада зараз не з'яўляецца самастойнай. "Суды апынуліся ўмантаваныя ў сістэму падаўлення любых грамадзянскіх ініцыятываў", — мяркуе Паганяйла.

Тым не менш, рэдакцыя "Народнай волі" мае намер абскарджваць рашэнне Вышэйшага гаспадарчага суда ў касацыйным парадку.

Нагадаем, "Народная воля" намагалася абскардзіць папярэджанне Мінінформа ад 14 сакавіка 2011 года, вынесенае за "распаўсюд інфармацыі ад імя арганізацыі, што не прайшла ў вызначаным парадку дзяржаўную рэгістрацыю".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі