Непаўналетнюю “рэвалюцыянерку” напужалі штрафам і турмой

24 чэрвеня ў пятніцу да яе дадому прыйшлі два ўчастковых міліцыянты — Сяргей Палавінскі ды Іван Мудроў. З імі таксама быў нехта Аляксандр Смірноў. Ён прадставіўся “супрацоўнікам аблвыканкама па справах непаўналетніх”. З дзяўчынай і яе маці правялі размову, перадае БелаПАН.

Анастасіі сказалі, што калі яна не адмовіцца ад “маўклівых акцый”, то ў яе будуць праблемы з паступленнем. Візіцёры паказалі ёй запісы з сеткі Вконтакте і сказалі, што супраць дзяўчыны могуць быць тры артыкулы — арганізацыя масавых беспарадкаў, распаўсюд улётак ды ўдзел у масавых беспарадках. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, Анастасію могуць аштрафаваць ці на тры гады пазбавіць волі.

Пасля гэтага дзяўчына сказала, што хадзіць на “маўклівыя акцыі” не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі