Noize MC: Збіваць кандыдатаў у прэзідэнты — гэта жахлівы хамізм!
Музыка, чыё імя асацыюецца ў Расіі з сацыяльным пратэстам, у інтэрв’ю Еўрарадыё здзіўляецца жорсткасці, з якой была разагнаная акцыя 19 снежня
Музыка, чыё імя асацыюецца ў Расіі з сацыяльным пратэстам, у інтэрв’ю Еўрарадыё здзіўляецца жорсткасці, з якой была разагнаная акцыя 19 снежня, але не бачыць “плошчам” ніякай альтэрнатывы.
Noize MC: Я быў шчыра здзіўлены... Шмат да чаго мы ўжо прызвычаіліся на постсавецкай прасторы. Але каб канкрэтна нават кандыдатаў у прэзідэнты вось так збівалі, а пасля забіралі проста з лякарні... Ну, гэта ўжо нонсенс абсалютны, гэта жахлівы хамізм!
Еўрарадыё: А што можа падштурхнуць чалавека да таго, каб аддаць такі загад — збіваць людзей?
Noize MC: Гэта, адназначна, — боязь згубіць уладу. А таксама жаданне максімальна замацавацца ў сваіх правах. Выключна гэта.
Я ўпэўнены, што акцыю можна было б спыніць зусім не так жорстка, як гэта адбылося. І выглядала б усё нашмат больш гуманна. Я думаю, што аб'ектыўна Лукашэнка мог бы набраць нейкую большасць галасоў. Але нейкую здаровую большасць, ну 30%, там. Правёў бы другі тур і гэтак далей. Не варта было так рабіць, нават калі вельмі хацелася захаваць уладу. Калі ўжо казаць пра большае ці меншае зло, дык можна было зрабіць хаця б, каб гэта выглядала па-людску.
Еўрарадыё: З вамі міліцыя таксама не вельмі цырымоніцца...
Noize MC: ...І яны не маюць на гэта права.
Еўрарадыё: Ці мусяць людзі падчас значных для дзяржавы падзеяў выходзіць на плошчы? Ці заўжды трэба шукаць іншыя шляхі вырашэння праблем?
Noize MC: Шчыра — я не ведаю. З аднаго боку, як мы бачым, любыя спробы выйсці на плошчу жорстка караюцца. А ў вас у Беларусі гэта прыняло зусім ужо ашалелы характар... У Расіі падобныя дэманстрацыі разганяюцца не так сурова, хаця і разганяюцца. А з іншага боку — незразумела, якая альтэрнатыва ёсць “плошчам”. То бок, проста сядзець і пісаць у інтэрнэце пра сваё незадавальненне — нічога з гэтага не будзе.
Еўрарадыё: Вы часта адгукаецеся на сацыяльна значныя падзеі тэкстамі і песнямі. Няма ў планах песні пра тое, што адбылося 19 снежня ў Мінску?
Noize MC: Я не манітору навіны з мэтай знайсці, пра што напісаць. Тое, што адбылося ў Мінску, адназначна — жахліва. Менавіта таму я падпісаўся пад петыцыяй расійскіх музыкаў. Але пры гэтым я ўсё ж такі творчы чалавек, а не аўтамат па выпяканні ксенафобных каментарыяў.