Новую акцыю салідарнасці запланавалі на сённяшні вечар
Яна павінна адбыцца на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску і ў іншых беларускіх гарадах.
Мінулая акцыя была ўчора. У Мінску на яе прыйшло каля 15 чалавек. Быў затрыманы каардынатар кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі. Дагэтуль дакладна невядома, ці затрыманы былы палітвязень Васіль Парфянкоў.
Мэта акцыяў салідарнасці — падтрымаць палітзняволеных і дамагчыся іх вызвалення. Нагадаем, што ў турмах па-ранейшаму застаюцца два экс-кандыдаты ў прэзідэнты Мікола Статкевіч і Андрэй Саннікаў.