НПЗ адгружаюць паліва ў поўным аб’ёме

Але на беларускіх НПЗ кажуць, што адгружаюць паліва у поўным аб'ёме. Хоць і хацелі б, каб цэны на бензін былі вышэйшымі.


На наваполацкім "Нафтане" працуюць у ранейшым рэжыме. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік гендырэктара па эканоміцы Анатоль Юдаеў. Па яго словах, менш паліва завод адгружаць не стаў.


У поўным аб'ёме адгружаюць бензін і на Мазырскім НПЗ.


Мазырскі НПЗ: "Менш адгружаць мы не сталі. Цану хацелася б больш. Таму што калі параўноўваць кошты з суседнімі краінамі, то там узровень цэнаў значна вышэйшы. І я лічу, што ў нас павінен быць такі самы ўзровень. Падабаецца гэта камусьці або не — гэта каштуе тых грошай".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі