Пачалася пара збіраць бярозавік
Як атрымаць дазвол, і як правільна збіраць бярозавы сок, Еўрарадыё распавёў галоўны ляснічы па Мінскай вобласці Яўген Крыскевіч.
Крыскевіч: "У мясцовым лясніцтве для вас павінны вызначыць месца, дзе сок можна збіраць. Гэта залежыць ад узросту дрэваў, адлегласці беразняку ад населеных пунктаў. Збіраючы бярозавік, важна рабіць гэта правільна, каб не пашкодзіць дрэваў".
Галоўны ляснічы Міншчыны папярэджвае, што адтуліну можна свідраваць не глыбейшую за 2 см і не шырэйшую за 1 см. У залежнасці ад таўшчыні дрэва можна рабіць не больш за адну-дзве адтуліны.
Яўген Крыскевіч таксама кажа, што ўсе дары лесу рэгулярна даследуюцца на радыяцыю. Такое даследаванне можа бясплатна замовіць кожны ахвотны.
Фота — liveinternet.ru