Пад’езд да будынку БДУ, які ўчора гарэў, зноў застаўлены машынамі (фота)

Машыны не даюць праехаць нават смецццявозу. Пра гэта раніцай у пятніцу Еўрарадыё распавёў вахцёр будынку:

“Вось прыязджае сметнік і ён едзе асцярожна, бо не дай Бог зачэпіць — давядзецца плаціць. Разгарадзіць гэтую вуліцу — цэлая праблема. Студэнт, якому 19 гадоў і мае правы, ён ужо прыязджае на крутым джыпе на заняткі”.

Нагадаем, 22 лістапада у будынку БДУ па вуліцы Рэвалюцыйнай адбыўся пажар, былі эвакуяваныя каля 400 чалавек. Выратавальнікі не змаглі даехаць да будынку з-за прыпаркаваных машын. Абсталяванне на месца здарэння давялося несці на руках.

У Мінску гарэў будынак БДУ, эвакуявалі 400 чалавек

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі