Падтрымаць “Црвену Звезду” ў Віцебск едзе 100 фанаў маскоўскага “Спартака"
Разам з імі віцебская міліцыя чакае ад 500 да 3 тысяч (!) футбольных фанатаў з Сербіі.
19 ліпеня ў Віцебску адбудзецца матча 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы паміж наваполацкім “Нафтанам” і бялградскай “Црвенай Звездай”.
Як даведалася Еўрарадыё, у Віцебск збіраецца дэсант фанаў маскоўскага “Спартака”. Яны з’яўляюцца саюзнікамі заўзятараў сербскай каманды:
“Будзе каля 100 чалавек. Палова на аўтобусе, палова сваім ходам: цягнікамі, на машынах”, — распавядаюць у “Фратрыі”, такую назву мае фанацкае аб’яднанне “Спартака”.
Па словах прадстаўніка “Фратрыі”, футбольныя фанаты будуць сябе паводзіць адэкватна і спадзяюцца, што ў беларускай міліцыі “не будзе нагодаў сябе праявіць”.
Фота — football-wallpapers.com