Палітвязень Аляксандр Малчанаў застанецца за кратамі яшчэ на 15 месяцаў

 У красавіку суд Барысава асудзіў хлопца на паўтара года турмы па абвінавачанні ў крадзяжы металалому з тэрыторыі закінутага завода. Суд разглядаў касацыйную скаргу, а таму ў паседжанні прымалі ўдзел не адзін, а тры суддзі пад кіраўніцтвам суддзі Грынкевіч.

Самога Малчанава на суд не прывезлі. Паводле назіральнікаў, на абскарджанні не было нават адвакаткі – маўляў, яна захварэла. У судзе не было згадана і пра трагічныя сямейныя акалічнасці Малчанава – 9 чэрвеня ў яго памерла маці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі