Палітвязень Зміцер Дашкевіч напісаў адкрыты ліст у Генпракуратуру
У ім ён піша пра здзекі са зняволеных, пра жорсткае абыходжанне і задае пытанні пракурорам.
"Беларускія турмы/зоны... — гэта месцы, дзе цынічна і паслядоўна знішчаецца ў чалавеку ўсё чалавечае, гвалтам маральным (які нават страшней за фізічны) выбіваецца апошняя людскасць", — піша Зміцер Дашкевіч. Ён прыводзіць канкрэтныя прыклады.
"Ці можна такі стан рэчаў назваць адпавядаючым чалавечай годнасці? Ува што пераўтварае МУС РБ чалавека ў турмах?" — задае пытанне Генпракуратуры Дашкевіч.
Цалкам ліст можна прачытаць тут.
Нагадаем, што маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава затрымалі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў — 18 снежня 2010 года. Іх абвінавацілі ў хуліганстве. Дашкевіча асудзілі на два гады зняволення, Лобава — на чатыры. Аднак гэтым летам Змітру Дашкевічу прысудзілі яшчэ год турмы. Калі не будзе новых прысудаў, Дашкевіч мусіць выйсці на волю 28 жніўня 2013 года. Учора мазырскі суд прыняў рашэнне, што Дашкевіч да канца тэрміну будзе ў "крытай" турме.
Фота — bymedia.net