Палітвязняволенаму Яроменку адмаўляюць у сустрэчы са святаром

Маладафронтавец Уладзімер Яроменак, асуджаны па справе 19 снежня, ужо некалькі разоў пісаў заяву на сустрэчу са святаром. Адміністрацыя мінскага СІЗА №1, дзе яго ўтрымліваюць, заявы ігнаруе, сустрэчу не арганізоўвае і нават не абгрунтоўвае, чаму зняволенаму нельга сустрэцца са святаром. 

Са словаў Ганны Шарубы, сітуацыя склалася досыць абуральная. Рэч у тым, што ў СІЗА №1 на Валадарскага існуе дамова з праваслаўнай царквой наконт таго, каб зняволеных у турме наведвалі святары, каб арганізоўвалі споведзь і прычасці. Але ўсе гэтыя неаднаразовыя спробы Ўладзіміра дамагчыся сваіх правоў засталіся без выніку.

Цалкам размову з Ганнай Шарубай можна паслухаць праз плэер справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі