Велічыня прэмій на БТ — камерцыйная таямніца

“Нам, на жаль, фінансавыя дакументы не спускаюць. І каментаванне іх у абавязкі прэс-службы не ўваходзіць. У студзені нашым супрацоўнікам, як і ўсім бюджэтнікам, былі павышаныя аклады”, — расказваюць у прэс-службе “Белтэлерадыёкампаніі”.

Дырэктару БТ Генадзю Давыдзьку памер прэміі падняў асабіста Аляксандр Лукашэнка. 9 лютага ён выдаў указ, згодна з якім замест аднаго аклада звыш нормы, Давыдзька раз на тры месяцы будзе атрымоўваць два. Праўда, праз тыдзень кіраўнік краіны ўжо выпісваў Давыдзьку вымову за неналежнае правядзенне “Еўрафэста”.

Даведацца, які памер акладу ў супрацоўнікаў БТ, няма ніякай магчымасці. Аказваецца, гэта камерцыйная таямніца!

120314 Pilecki BT.mp3

“Не! Гэта нельга даведацца. Гэта закрытая камерцыйная інфармацыя. Я ж не пытаюся, які ў вас памер прэміі альбо які ў вас аклад”.

Адкуль у бюджэтнай арганізацыі камерцыйныя таямніцы — таксама пытанне. У дзяржаўным бюджэце на 2012 год фінансаванне тэлебачання прадугледжанае ў памеры амаль 37 мільёнаў еўра. “Белтэлерадыёкампанія” яшчэ займаецца ўласным бізнэсам.

“Белтэлерадыёкампанія” зарабляе і мае і пазабюджэтныя грошы, якія яна атрымоўвае і ад рэкламы, і ад здачы ў арэнду разнастайнай тэхнікі, і ад іншых відаў дзейнасці. І гэтыя грошы яна як накіроўвае на развіццё тэхналогіі, так можа выкарыстоўваць і для выплаты прэмій”.

Ва ўказе кіраўніка краіны гаворыцца, што прэміі супрацоўнікам БТ даюцца для “ўзмацнення сацыяльнай падтрымкі і матэрыяльнай зацікаўленасці”. У той жа прэс-службе гавораць, што працоўны тыдзень у супрацоўнікаў БТ часта ненармаваны. А прэміі атрымоўваюць за высокую якасць працы і сумленны падыход да выканання абавязкаў.

“Белтэлерадыёкампанія” зарабляе і мае і пазабюджэтныя грошы, якія яна атрымоўвае і ад рэкламы, і ад здачы ў арэнду разнастайнай тэхнікі, і ад іншых відаў дзейнасці. І гэтыя грошы яна як накіроўвае на развіццё тэхналогіі, так можа выкарыстоўваць і для выплаты прэмій”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі