Петэр Юнге-Вентруп: пытання правоў чалавека ў Беларусі лепш пазбягаць
Бо яно па-рознаму ўспрымаюцца беларускім і нямецкім бакамі.
Так мяркуе упраўляючы справамі Міжнароднага адукацыйнага цэнтра Дортмунда. Пра гэта Петэр Юнге-Вентруп распавёў, адказваючы на пытанні журналістаў падчас прэзентацыі ў Мінску шостага этапу праграмы падтрымкі Беларусі Нямеччынай.
Паводле яго словаў, “абарона правоў чалавека па-рознаму інтэрпрэтуецца беларускім і нямецкім бакамі". Гэта вострае пытанне, якое можа "выклікаць канфлікты і яго найлепш падчас дадзенага этапу пазбягаць”, сказаў Петэр Юнге-Вентруп.
Нагадаем, праграма падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці рэалізуецца з 2002 году.