Польскі прэзідэнт згадае беларускіх палітвязняў

“Я з сябрамі збіраюся наведаць турму ў варшаўскай Бялаленцы, бо там правёў другую ноч пасля світанку 13 снежня 1981 года, — цытуе словы Камароўскага сайт polskatimes.pl. — Кожны ідзе туды, куды яго цягнуць уласныя ўспаміны і дзе ён адчуваў сапраўдную барацьбу за вольнасць, якая тады развівалася з меншым альбо большым удзелам некаторых асобаў”. Так прэзідэнт Польшчы акрэсліў свае планы на 13 снежня — дзень, калі адзначаецца гадавіна ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы.

Між іншым Браніслаў Камароўскі выказаў надзею, што сем’і былых польскіх палітзняволеных адправяць лісты палітзняволеным у Беларусь. На думку прэзідэнта Польшчы, гэта будзе праявай заангажавання польскага грамадства ў барацьбе за свабоду.

Нагадаем, ваеннае становішча ў Польшчы ўвёў генерал Войцэх Ярузэльскі 13 снежня 1981 года. Яно доўжылася больш за 1,5 гады, у краіне адбываліся рэпрэсіі, а падчас сутычак з паліцыяй загінулі альбо знікла без звестак больш за 100 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі