Прадстаўніца АБСЕ напісала Аляксандру Лукашэнку

У сваім звароце яна гаворыць, што кіраўнік Беларусі павінен спыніць надзвычай рэзкую палітыку ў дачыненні да СМІ. Па словах Міятавіч, якія перадае прэс-служба АБСЕ, для пачатку неабходна ануляваць усе абвінавачванні журналістам і ўжо вынесеныя прысуды.

У прыватнасці, прадстаўніца АБСЕ нагадвае пра журналістаў Ірыну Халіп і Андрэя Пачобута, асуджаных за крытыку беларускіх уладаў. Згадвае яна і пра Наталлю Радзіну, змушаную да эміграцыі. Па словах Міятавіч, гэтыя прысуды павінны быць неадкладна адмененыя. Яна заяўляе, што чыноўнікі павінны трываць большую крытыку з боку СМІ, чым звычайныя грамадзяне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі