Праваабаронца Барыс Бухель: Нас пакаралі за тое, чаго яшчэ няма ў законе
Магілёўскіх удзельнікаў "маўклівых акцый" абвінавацілі ў тым, што яны займаліся “перыядычнымі сінхроннымі воплескамі”.
Праваабронца Барыс Бухель спрабуе абскардзіць рашэнне магілёўскага суда. На яго думку, прысуд выглядае нонсэнсам, бо такой фармулёўкі ў законе аб масавых мерапрыемствах яшчэ няма:
Бухель: “Гэта запісана ў нашых судовых рашэннях. А зараз гэтую фармулёўку хочуць унесці ў закон аб масавых мерапрыемствах. І атрымліваецца, што нас пакаралі за тое, чаго яшчэ няма ў законе”.
Праваабаронца скардзіўся ў пракуратуру, што яго затрымалі падчас з адной маўлівых акцыяў. Ён пратэставаў супраць дзеянняў міліцыянтаў, якія пратрымалі яго больш за 7 гадзінаў. Таксама ён аспрэчваў сваё затрыманне ў судзе, куды Бухель прыйшоў сам. Але на гэта пракуратура адказала, што ўсё законна, бо яго справа разглядалася ў судзе. Такі адказ праваабаронцу не задавальняе.