"Мінсктранс" перарабіў усе праязныя на рускую мову (фота)

Праязныя білеты пераклалі на рускую мову, таму што рашэнне Мінгарвыканкама "Аб зацвярджэнні тарыфаў на гарадскія перавозкі" ў верасні было выдадзена па-руску. Таму афармленне праязных прывялі ў адпаведнасць з дакументам. Раней гэтае рашэнне друкавалася на беларускай мове.

Таксама ў агенцтве тлумачаць, што гэта дапаможа не блытацца пасажырам. На вітрынах кіёскаў назвы месяцаў пішуцца па-руску. Калі ж пасажыр набывае праязны, то там назва месяца — на беларускай мове. Маўляў, многія абураліся, бо яны ведаюць "январь", "февраль", а "снежань", "студзень" блытаюць.

Гл.таксама: Трусаў заклікае заваліць "Мінсктранс" зваротамі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі