Прэмію “Залатая Літара 2011” атрымаў Сяргей Харэўскі

Пісьменнік Глобус уручае сваю прэмію ў Дзень Волі ўжо 10 гадоў запар. Сёлета ён адзначыў, што “Сто твораў ХХ стагоддзя” – гэта першая такога маштабу кніга пра дваццатае стагоддзе, якая фармуе светапогляд.

Адам Глобус: “Кніжкі, якая б паказвала на дваццатае стагоддзе па гісторыі ў нас няма. І вось з’явілася першая — Сяргея Харэўскага, дзе пазначаная дарога, пазначаная візуальнымі знакамі: карцінамі, творамі, скульптурамі — як мы прайшлі тое ХХ стагоддзе. Гэта першая кніжка. І яна важная яшчэ тым, што гэта не забаўляльная кніжка. Яна фармуе светагляд“.

Сёлета погляды Адама Глобуса на ўзнагароджаную кнігу супалі з поглядамі інтэрнэт-карыстальнікаў. Нагадаем, што тыя ўдзельнічалі ў інтэрнэт-галасаванні, якое мелася дапамагчы Адаму Глобусу выбраць лаўрэата. Другое і трэцяе месца ў галасаванні занялі, адпаведна, Алесь Бяляцкі з кнігай “Літаратура і нацыя” і Лявон Вольскі з “Міларуссю”.

Поўную версію размовы з Адамам Глобусам можна паслухаць тут: 120326 GlobusS.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі