Прэс-сакратар Лукашэнкі адмовіўся назваць імёны памілаваных
Па словах Паўла Лёгкага, зрабіць гэта можна толькі з асабістай згоды памілаваных.
Пра гэта ён заявіў казахскай службе Радыё Свабода. Нагадаем, што кіраўнік Беларусі і яго прэс-сакратар цяпер знаходзяцца ў Астане на саміце Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.
Лёгкі заявіў, што паводле практыкі ўжывання права людзі, які папрасілі пра памілаванне і былі памілаваныя, афіцыйна не называюцца. Па яго словах, гэтае пытанне звязанае з правамі асобы, з правамі чалавека, памілаванага кіраўніком краіны.