Псіхіятры лічаць падазроным, калі ў чалавека няма акаўнта на Facebook
Працадаўцы падазраюць, што, калі ў кандыдата няма сацпрофіля FB, то гэта таму, што ён у яго быў, але быў поўны якіх-небудзь жудасных матэрыялаў, і яго выдалілі.
Як паведамляе Daily Mail, некаторыя псіхіятры і працадаўцы лічаць вельмі падазроным той факт, што чалавек трымаецца ў баку ад Facebook. Тлумачаць гэта тым, што цяпер для маладога пакалення мець акаўнт на дадзенай сацсетцы “нармальна”, а вось не заводзіць там старонку – “ненармальна”. 90% HR-аў правяраюць профілі кандыдатаў.
А яшчэ лекары расцэньваюць актыўнасць на Facebook як адлюстраванне здаровага грамадскага жыцця чалавека.
Нямецкі часопіс Der Taggspiegel робіць упор на тое, што Джэймс Холмс (фрык, які ўчыніў пабоішча на прэм'еры “Цёмнага Рыцара-3”) і Брэйвик (у прадстаўленні патрэбы не мае) не мелі акаўнтаў на FB.