Мінінфарм патрабуе "пачысціць" паліцы кніжных
Кнігі
Мінінфарм другі раз за восень патрабуе ад кніжных крам пазбавіцца ад пэўнай літаратуры.
Напрыканцы кастрычніка чыноўнікі дасылалі лісты да кіраўнікоў арганізацый, якія занятыя ў распаўсюдзе кніжнай прадукцыі. Цяпер міністэрства са свайго сайта агучыла патрабаванне правесці перагляд дасяжных для пакупнікоў тавараў.
З продажу патрабуюць зняць шэраг кніг. Не павінная патрапіць да пакупніка літаратура, якая "скажае гістарычную праўду і справядлівасць, прапагандуе нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны", а таксама гвалт, жорсткасць, парнаграфію. Нельга прадаваць і кнігі, што папулярызуюць нетрадыцыйныя для беларускага грамадства субкультуры. А таксама тыя выданні пра палавую адукацыю дзяцей, што могуць негатыўна паўплываць "на іх фізічнае і псіхічнае развіццё".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.