Пушкін пра рэстаўрацыю Вішнеўскага касцёла: З'яўляюцца грошыкі — працуем

Мастака Алеся Пушкіна зацвердзілі навуковым кіраўніком рэстаўрацыйных работ унікальнага Вішнеўскага касцёла (яму каля 500 гадоў, у гэтым касцёле калісьці служыў вядомы святар Уладзіслаў Чарняўскі). Як мастак паведаміў Еўрарадыё, ён выканаў праект рэстаўрацыі інтэр’ераў касцёла, які быў прыняты да выканання.

Алесь Пушкін: "Я тут цэлае лета працую, а ўвосень — дамоў... Пакуль зацверджаныя нашыя планы. А далей — па меры наяўнасці сродкаў. Гляньце, які крызіс, колькі зараз фарба каштуе, тынкоўка, рыштаванне — і ўсё, усё. З'яўляюцца грошыкі — працуем, няма грошыкаў — спакойненька пробашч служыць у касцёле. Гэта жыццё святыні, гэта перманентныя рамонты".

Алесь Пушкін зараз знаходзіцца ў Вішневе, дзе ажыццяўляе кіраўніцтва і кантроль за рэстаўрацыйнымі работамі касцёла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі