Рагачоўца Дзяніса Дашкевіча арыштавалі на пяць сутак

Як паведамляе БелаПАН, суд быў закрытым, на яго не пусцілі нават жонку актывіста Кацярыну. 


1 ліпеня Дашкевіча выклікалі ў міліцыю. На яго склалі пратакол за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства. Потым маладога чалавека павезлі ў суд. 


Нагадаем, што 26 чэрвеня, у нядзелю, у Рагачове прайшла акцыя маўклівага пратэсту. Акцыя анансавалася на незалежным сайце мясцовых навін, створаным пры падтрымцы Дашкевіча. На акцыю выйшлі каля 15 чалавек. Не выключана, што актывіста пакаралі за ўдзел у акцыі або заклікі да ўдзелу ў ёй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі