Рашэнне ЕС па Беларусі будзе агучанае сёння а 17-й гадзіне
Пра гэта Еўрарадыё распавяла Мая Качыянчыч — прэс-сакратарка Кэтрын Эштан.
“А 16-й гадзіне (а 17-й паводле беларускага часу. – Еўрарадыё) будзе заява старшыні Камітэта Савета ЕС па палітыцы і бяспецы. Будуць абмяркоўвацца апошнія падзеі ў Беларусі ў святле рашэння беларускіх уладаў не працягнуць акрэдытацыю шведскаму амбасадару і далейшай высылкі астатніх шведскіх дыпламатаў з краіны”, — паведаміла ў размове з Еўрарадыё прэс-сакратарка Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Мая Качыянчыч.
Нагадаем, што найбольш верагодным рашэннем ЕС стане адначасовае адкліканне з Беларусі ўсіх еўрапейскіх амбасадараў.
На фота з сайта Еўракамісіі — Мая Качыянчыч